
Нарадзілася ў г. Барысаў Мінскай вобласці.
Я мастак-акварэліст. Доўгі час працую з батанікай і геаметрыяй гарадскога пейзажу, але сёння ўсё часцей звяртаюся да чалавека як да часткі адзінага прыроднага канструкта. Разглядаю феномен экзістэнцыйнай самоты асобы ў жывым асяроддзі, ставячы ў цэнтр даследавання жаночы вобраз з яго архетыпамі. Акварэль для мяне — не проста тэхніка, а жывы саўтар. Я не імкнуся абуздаць яе непрадказальнасць, але выбіраю быць ёй саюзнікам. У дыялогу, дзе матэрыял вызваляе і сковвае адначасова, я знаходжу цікавыя рашэнні і ў гэтым пастаянным пошуку бачу сапраўдны сэнс майго творчага шляху.